Ніва № 34 (3458), 21 жніўня 2022 г.
Віленская канферэнцыя: якіх вынікаў чакаць?Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ8-9 жніўня ў Вільні прайшла канферэнцыя значнай часткі дэмакратычных сіл Беларусі, найперш той плыні, якая падтрымлівала і падтрымлівае надалей Святлану Ціханоўскую як лідара масавых пратэстаў 2020 года. Адпаведна з яе пункту гледжання адзінага легітымнага прадстаўніка беларускага народа. Невыпадкова і канферэнцыя была прызначана на другія ўгодкі тых бурлівых падзей гарачага лета 2020 года. Спярша гэтае палітычнае мерапрыемства хацелі назваць Кангрэсам. Але паколькі кангрэс прадугледжвае нейкае прапарцыйнае вылучэнне дэлегатаў і прэтэндуе на агульнанацыянальны характар, пастанавілі абмежавацца канферэнцыяй. Фактычна ўдзел у ёй быў адкрытым. Напярэдадні канферэнцыі, якая была склікана штабам Святланы Ціханоўскай, да гэтага офісу з розных бакоў выказвалася нямала прэтэнзій, у тым ліку і пра непразрыстасць фінансавання, і пра ігнараванне крытыкі, і «перацягванне коўдры» на свой бок. Склад удзельнікаў віленскай канферэнцыі быў досыць стракатым — ад старажылаў беларускай палітыкі да неафітаў палітычнай сцэны, якія выявілі актыўнасць у 2020 годзе і сфармавалі новую супольнасць. Ад уплывовых людзей да досыць экстравагантных персанажаў. Дастаткова недарэчнай выглядала сама назва канферэнцыі — «Новая Беларусь», нібы да 2020 году не было доўгіх гадоў змагання і апазіцыйнай дзейнасці. Зрэшты, напэўна арганізатары хацелі закласці ў назву перспектыву стварэння новай па сутнасці беларускай (...) |