Ніва № 34 (3458), 21 жніўня 2022 г.

Аб’яднанне беларускай апазіцыі — у Вільні заснавана пераходны кабінет у выгнанні

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Завяршылася двухдзённая канферэнцыя «Новая Беларусь», падчас якой лідарка апазіцыі Святлана Ціханоўская абвясціла аб стварэнні кіруючага органа, якім з’яўляецца Беларускі ўрад у выгнанні. Гэта буйное аб’яднанне беларускай апазіцыі.

9 жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, якія выклікалі шэраг драматычных рэпрэсій. Паводле звестак беларускага Цэнтрвыбаркама, перамогу атрымаў дзейны прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, які набраў 80,23 працэнта галасоў. Усе аднак ведалі, што чарговы ўжо раз кіраўнік дзяржавы ашукаў сваіх грамадзян, але гэтым разам не ўлічыў таго, як вялікая колькасць грамадства падтрымала ў выбарах Святлану Ціханоўскую. Беларускі народ лічыць яе прэзідэнтам, хаця сама Ціханоўская была вымушана эміграваць з краіны, у якой існавала пагроза не толькі яе жыццю, але і ейным дзецям. Муж Святланы Ціханоўскай па правакацыі, якая мела месца да прэзідэнцкіх выбараў, адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

У двухдзённым кангрэсе „Новая Беларусь” удзельнічалі не толькі палітыкі, але і журналісты, бізнесмены, грамадскія актывісты, аналітыкі і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый. Падляшша рэпрэзентаваў Яўген Вапа, Павел Станкевіч і прадстаўніца беларускай дыяспары ў Беластоку Марына Ляшчэўская і Юля Косціна з Фонду «Беласток 2020». Удзельнікі размаўлялі пра тое, як дамагчыся зыходу Аляксандра Лукашэнкі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF