Ніва № 33 (3457), 14 жніўня 2022 г.

У Канюкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

„Бацька добры, бацька добры, а маці ліхая, не пускае ў сад гуляці, — кажа, — маладая”. Гэтымі словамі папулярнай народнай песні прывітаў мяне беларускі народны фэст у Канюках. У нядзелю, 7 жніўня. Музыка ўжо разлівалася са сцэны, а я спазніўся за планаваны пачатак мерапрыемства. Словы песні ўскалыхнулі сэрца, бо ж раней прайшоў-праехаў я па акуратна выглядаючай вёсцы, якой традыцыйныя драўляныя хаты, „дзе жылі бацька й маці” ўлілі ў маю душу тую „хімію”, якая ўзводзіць настрой у эмацыянальную, прыкрашаную настальгіяй, эйфарыю. Хацелася мне быць і быць у тым блакітна-зорным настроі, але ж абставіны „не пускалі ў сад гуляці”...

У поездзе, якім я дабіраўся на фэст, ехалі побач мяне тры жанчыны сярэдняга ўзросту, з Беластока ў Бельск. І заявілі яны, што сёлета, заміж у Грабарку, паедуць яны на Спаса ў Сакі. Бо ж на Грабарку звальваецца столькі народу, што складана знайсці месца для машыны. А плата на стаянцы ўжо ў мінулым годзе была ў дваццаць злотаў, а цяпер то пэўна і па трыццаць прыйдзецца плаціць. Да таго ж яшчэ ў царкву ад стаянкі трэба шмат дарогі прайсці...

Такі з машынай клопат, таму і я дабіраюся ў нашу глыбінку, карыстаючыся сродкамі публічнай камунікацыі. А з імі штораз больш туга. Вось у ліпені беластоцкі Пэкаэс скараціў колькасць міжгарадскіх курсаў да траціны. А іх жа і так, у параўнанні з ранейшым, напрыклад, трыццацігадовай даўнасці, перыядам, намнога менш. Вось і публічная камунікацыя „не пускае ў сад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF