Ніва № 33 (3457), 14 жніўня 2022 г.

Прыказкі і прымаўкі вёскі Рудня, гміна Міхалова, на «тутэйшым» поўночна-заходнім дыялекце беларускае мовы (пішу мяккія знакі, бо не прызнаю «наркомаўскае» граматыкі)

Жорж ЗЮЗЯ

Могут быць і лычаные (лапці палатаные лыкам), абы не пазычаные. (прыказка аб тым, што не трэба нічога пазычаць у іншых)

Цішком — мяшком. (патаемна)

Ні «но», ні «тырр». (пра нерашучасьць)

П’янаму морэ па калені. (пра брак разважнасьці ў п’янага чалавека)

Хітры Дзімітры, і Саўка не дурак.

Сірата не без долі, казак не без шчасьця.

Пакуль панаві ў губцы, то кухарцы ў д..цы.

У лесе — як у запалянскай хаце. (цяпло, як у хаце ў такой вёсцы, якая знаходзіцца далёка ад лесу, за палямі; значыць там ашчаджаюць дровы).

Падвесьці пад дурнога хату. (ашукаць)

Сам з’еш і вала, то адна хвала. (вол — вылегчаны бычок)

На Барыса хлеба нажарыся і за соху бярыся. (10 жніўня — час начынаць гаранне пожні)

Зямле скварка, людзям чарка. (пра похароны)

Пад лежачы камень і вада не падплыве. (пра патрэбу працы, дзейнасьці)

Адклад не ідзе ў лад.

Пакуль сонца ўзыдзе — раса очы выест. (пра неадкладанне спраў, работы)

Не трэба адракацца: ані казны, ані цюрмы, ані жабрацкае торбы. (у жыцьці ўсё можа чалавека сустрэць)

Сем вёрст да небёс і ўсё лесам. (пра непраўдзівы тэкст, апавяданне)

Больш дзён, як каўбас (пра патрэбу ашчаджання яды)

Дзе нашае не прападала. (пра няўдачу)

Такую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF