Ніва № 33 (3457), 14 жніўня 2022 г.

Зязюліны дзеці

Жэня МАРТЫНЮК

У невялікім гарадку на Падляшшы, у самым яго цэнтры, жыла сям’я Сцяпана і Жэнькі. Мелі яны свой невялікі драўляны дом, перад якім рос радок маладых елачак, на старанна выкашаным панадворку для адпачынку стаяў белы столік, пры ім знаходзіліся такога ж самага колеру два крэслы. Пад самай хатай красаваліся прыгожыя кветкі і зялёныя кусцікі самшыту. Тут усюды відаць была дбайнасць гаспадароў. Сужонства было ўжо на пенсіі. Мелі яны двое самастойных ужо дзяцей. Старэйшы сын Яраслаў пасля заканчэння адукацыі на вышэйшых установах са ступенню доктара па спецыялізацыі кардыёлаг выехаў працаваць за мяжу краіны, канкрэтна ў сонечны Рым. З-за вялікай адлегласці родны дом наведваў ён вельмі рэдка. Яго сястра Святлана таксама закончыла вышэйшую адукацыю і ў суседнім горадзе пачала працаваць настаўніцай пачатковай школы. Аднаго лета прыехала яна да сваіх бацькоў на мацярынскі водпуск з двухгадовым сынком Слаўкам. Хлопчык быў кропка ў кропку падобны да сваёй маці: светлыя валасы, вельмі блакітныя вочкі з доўгімі вейкамі і ружовыя губкі дадавалі дзіцяці хараства. Падчас прагулак некаторыя прахожыя гаварылі Святлане: «Якая ж у вас прыгожая дачушка». Святлана, усміхаючыся, адказвала, што яны памыляюцца, што гэта ў яе — сынок. Бацька Слаўка абяцаў дзяўчыне жаніцьбу, але калі даведаўся, што яна зацяжарыла, невядома чаму пакінуў яе і прапаў без весткі. Пасля нараджэння дзіцяці яна сама, з дапамогай бацькоў, выхоўвала сынка. З прычыны частых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF