Ніва № 33 (3457), 14 жніўня 2022 г.

Купалле ў Махнатым

Аляксей МАРОЗ

«Купалле», арганізаванае Галоўным праўленнем Беларускага грамадска-культурнага таварыства, сёлета ўпершыню адбылося па за Белавежай. Калі распачыналася падрыхтоўка да мерапрыемства, Белавежа знаходзілася яшчэ ў прыгранічнай зоне закрытай для вонкавых наведвальнікаў. Хаця з 1 ліпеня можна ўжо ўязджаць у гмінны цэнтр Белавежскай пушчы, то тамашні амфітэатр надалей заняты войскам. Таму БГКТ сарганізавала «Купалле» побач супрацьпажарнага басейна на ўскраіне Махнатага. Такім чынам аматарам белавежскага «Купалля» трэба было паехаць у Махнатае. Найбольшую частку публікі традыцыйна састаўлялі жыхары Гайнаўшчыны і яе наваколля.

30 ліпеня галоўны паток аўтамабіляў дабіраўся ў Махнатае ад ваяводскай дарогі Гайнаўка — Бельск-Падляшскі, праз Старое Белразова. Пешаходам можна было далучыцца да карагоду беларускіх калектываў, які выйшаў з пад святліцы ў Старым Беразове і спевам развесяляў публіку, сядзячую на лавачках у Беразове і Махнатым. Напамінаў ён карагоды, якія раней вадзілі з пад Белавежскага асяродка культуры ў гарадскі амфітэатр, адкуль, спяваючы «Купалінку» і іншыя беларускія песні, неслі вянкі.

— Шкада, што не спатыкаемся ў Белавежы, але добра, што ўвогуле ладзіцца «Купалле». Цяпер добрая ў нас атмасфера, чакаем выступленняў на сцэне, пускання вянкоў на ваду і супольную ўдалую бяседу каля вогнішча. Раней выканалі мы вянкі і цяпер пойдзем карагодам у напрамку Махнатага, — сказалі члены беларускіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF