Ніва № 33 (3457), 14 жніўня 2022 г.

У Беларусі — канцлагер

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

«Не было шчасця, няшчасце памагло» — адна гісторыя жнівеньскіх падзей.

Усё павінна было змяніцца, нічога не змянілася. Параза? Неабавязкова. Алег выжыў дзякуючы цэлай махіне дзеянняў, якія здзейсніў Праваабарончы цэнтр «Вясна». З таго часу патрабуе лячэння, але нават зараз, будучы на чарговых неабходных працэдурах, паўтарае некаму незразумелы сказ: «Не было шчасця, няшчасце памагло»; гэта не пустыя словы, а доказ рэальных перамен у яго жыцці і, варта спадзявацца, што і цэлага народа.

Дзесяць кіламетраў адсюль — Беларусь. Тут, у Друскеніках, у асяродку паміж высокіх соснаў, лячэбныя працэдуры праходзіць Алег. Невялікія будынкі санаторыі распалоджаны ля возера. Пацыенты туды не ходзяць купацца. Плаваюць тут толькі белыя лебедзі са сваімі, як заўсёды, брыдкімі качанятамі, якія, здаецца, не насуперак таго, што адбываецца навокал, не забываюць пра нармальны парадак жыцця. Кожную раніцу прыходзіць туды з ручніком Алег.

— Так блізка, штодзень хаджу туды купацца, — кажа спакойным голасам, седзячы на лаўцы перад асяродкам пяцідзесяцігадовы мужчына з татуіроўкамі-аўтографамі зорак цяжкага року. Вецер лёгка калыша кароны старых соснаў і нясе музыку аркестра, які грае непадалёк канцэрт проста пад дрэвамі для ўсіх курортнікаў. Зараз Алег праходзіць тут неабходнае лячэнне, якое доўжыцца ўжо два гады. Менавіта два гады таму, пасля таго, як сілавікі збілі Алега пасля пратэсту, спадзяваўся ўжо на адно — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF