Ніва № 33 (3457), 14 жніўня 2022 г.

Музей нашых пейзажаў. Ч. 4 — Дотык

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

Наш музей памаленьку напаўняецца. Нашы сенсарныя пейзажы запісваюцца нашымі пачуццямі. І тут, напэўна, няма больш-менш важных запісаў нашых пачуццяў. Можа дотык таксама важны? Як мы пазнаем навакольнае асяроддзе з дапамогай гэтага пачуцця? Ці можам мы з яго дапамогай арыентавацца ў прасторы? Бо дотык дазваляе рэальна адчуць матэрыяльны свет, сваё месца ў ім. «Месцы — гэта прасторы, вызначаныя на карце, якія маюць назву і адрозніваюцца ад іншых сваёй матэрыяльнасцю і ідэнтычнасцю», — такое вызначэнне Люсіль Грэсіён. Дык у чым жа ў гэтым сэнсе ўнікальнасць і адрознасць нашых «кранальных» мясцін на карце нашага наваколля, на карце Падляшша? Як гэта пачуццё дапамагае нам ведаць, што нешта наша ці не? Ці патрапіць быць важным для нас саміх ці для ўсёй супольнасці? Ці ён ідэнтыфікуе нас?

Юхані Паласмаа (фінскі архітэктар і былы прафесар архітэктуры і дэкан Хельсінскага тэхналагічнага ўніверсітэта) у сваёй кнізе «Вочы скуры: архітэктура і пачуцці» піша: «Скура — гэта наш самы стары і адчувальны з нашых органаў, наш першы сродак камунікацыі і наш самы эфектыўны шчыт. (...) Дотык з’яўляецца бацькам нашых вачэй, вушэй, носа і рота».

Дотык гэта першапачатковае пачуццё, з дапамогай якога мы «мацальна» адчуваем рэальнасць свету. Дотык да мацярынскага цела. Гэта звязвае нас са светам. Асабліва натуральныя матэрыялы, паверхні і тэкстуры ствараюць станоўчыя тактыльныя адчуванні. Асяроддзе жыцця (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF