Ніва № 33 (3457), 14 жніўня 2022 г.

Балгарская «царыца-роза»

Ганны КАНДРАЦЮК

Не ўсе едуць у Балгарыю дзеля пляжынгу і цацы. Ёсць асаблівы від турыстаў, якія цягнуць з другога канца зямлі выключна для балгарскай ружы. Гэта такая салодкая залежнасць, раз пасмакуеш і ўсё! Хочаш ёй захлынуцца, прасякнуць, разнесці па цэлым свеце...

Я сама прачыналася на світанку, каб разам з усходам сонца шыбаваць загароддзем у жылыя кварталы і там нюхаць дамаскую ружу. На золку кветка струменіць самы інтэнсіўны пах, ды і збіраць яе рэкамендуюць толькі з расой, інакш затраціць поўны пахавы букет. Дамаская ружа, пасля сацыялістычных гадоў занядбання, усё смялей выбіваецца на балгарскі брэнд. Раней верылі, што яна ўпрыгожвае настрой і схіляе да гарачых пачуццяў. Таму большасць вытворчасці з гэтай цуд-расліны ішла на патрэбы турэцкіх гарэмаў. Ружавы алей успрымалі як амаладжальны эліксір і ўзбуджальны сродак. Яго нюхалі таксама дзеля паднясення настрою і рэляксу. У наш час пахавыя якасці расліны скарыстоўваюць у лячэнні дэпрэсіі і мігрэні. Гітам сезона з’яўляецца таблетка японскай лініі касметыкі Shiseido, ад якой ружай пахне цэлы арганізм.

* * *

Папраўдзе, гэта быў апошні шанс, каб злавіць у паветры той міфічны пах арыенту, які часам прасочваўся праз мора разнаколерных руж, насаджаных пры хатах, у альтанках, шыкоўных рэстаранах і парках. Вырошчванне руж цесна сплецена з культурай побыту балгараў. Каб адчуць яе важнасць і значэнне, трэба падацца ў правінцыю Даліна Руж, дзе ў пачатку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF