Ніва № 33 (3457), 14 жніўня 2022 г.

Два гады вайны

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Такая ўжо ўласцівасць чалавечага мозгу, што некаторыя рэчы і з’явы ён пачынае разумець запознена, а нават відавочнае ў час назірання і перажывання падаецца іншым, няўцямным, а часам нават адваротным. Два гады таму сотням тысяч беларусаў і мільёнам людзей па ўсім свеце здавалася, што беларуская аксамітная рэвалюцыя перамагае і Рэспубліка Беларусь нарэшце стане вольнай краінай. Праз два гады абсалютнай бальшыні стала відавочным, што Беларуская рэвалюцыя Годнасці ў жніўні 2020 года не мела ніякіх шанцаў на перамогу. Нейкім асаблівым Божым провідам, інстынктыўна, нацыяй быў выбраны негвалтоўны супраціў. Гэта істотна зменшыла колькасць фізічных ахвяр, але не змяніла сутнасці працэсу. І сёння, каб канчаткова зразумець, што адбываецца ў нашай дзяржаве і з намі, трэба ясна акрэсліць стан рэчаў. А менавіта тое, што роўна два гады таму супраць Беларусі і яе насельнікаў пачалася вайна. Менавіта вайна і поўны захоп Расеяй тэрыторыі суверэннай дзяржавы.

Падзеі жніўня 2020 года выразна паказалі Маскве, што адной прапагандай «русского мира» ёй не ўдасца заваяваць не толькі Украіну, але нават скарыць Беларусь. Ніякія пернікі-крэдыты і эканамічныя прэферэнцыі ўладнаму рэжыму ў Беларусі не дазволілі стварыць вобраз прывабнай Расеі, вобраз такой аб’яднанай саюзнай дзяржавы, у якую імкнуцца ўсімі сіламі беларусы. Шматгадовая балбатня пра інтэграцыю і прагу «брацкіх народаў» зліцца ў экстазе так і заставаліся балбатнёй і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF