Ніва № 33 (3457), 14 жніўня 2022 г.

Марш годнасці ў Беластоку. Тыранія не вечная!

Міра ЛУКША

9 жніўня 2020 года пасля фальсіфікацыі выбараў у Беларусі пачаліся пратэсты, якія былі спацыфікаваны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Пасля 2020 года сваю краіну пакінулі каля 150 тысяч беларусак і беларусаў. Беларуская дыяспара Беласточчыны налічвае каля 7-8 тысяч чалавек.

Беларусы Беластока далучыліся да Міжнароднай акцыі беларускай дыяспары Дзень годнасці. У нядзелю (7 жніўня), за два дні да другой гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, па вуліцах цэнтра Беластока прайшоў Марш Годнасці. Гучала: «Верым, можам, пераможам!», «Не забудем, не простим!», «Nie ma wolności bez solidarności!”, «Слава Украіне! Героям слава!».

Больш за 500 удзельнікаў акцыі прайшлі ад помніка маршалку Юзэфу Пілсудскаму па вуліцах Генрыка Сянкевіча, алеі Юзафа Пілсудскага і Яна Клеменса Браніцкага да беларускага генконсульства па вуліцы Электрычнай. Неслі папяровыя «птушкі свабоды» белыя, на якіх напісаны імёны і прозвішчы амаль 1300 беларускіх палітвязняў, і чырвоныя — сімвал тых, хто аддаў жыццё за свабоду Беларусі пасля 2020 года. Птушак павесілі на агароджы генконсульства. Удзельнікі таксама неслі транспарант са спісам палітвязняў, якія знаходзяцца ў турмах Беларусі.

Марш Годнасці арганізавала беларуская дыяспара Беластока. Да яе далучылася шмат беластачан, у тым ліку і прадстаўнікоў беларускай меншасці, украінцы, улады Беластока. З нагоды гэтай гадавіны на балконе беластоцкага Гасціннага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF