Ніва № 32 (3456), 07 жніўня 2022 г.

Зачыстка Пушчы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Манаграфія „Park Narodowy w Puszczy Białowieskiej” ад 1966 года так падводзіць перыяд апошняй вайны: У 1939-1941 гадах Пушча знаходзілася пад упраўленнем савецкіх улад. У час нямецкай акупацыі ў 1941-1944 гадах лесу не высякалі. Акупант тэрарызуе мясцовае насельніцтва, праводзіць расстрэлы ў Белавежы, пацыфікуе вёскі Буды, Тэраміскі і Пагарэльцы, замяняючы іх у папялішчы, а насельніцтва вывозіць. У Пушчы паяўляюцца масавыя магілы. Дзейнічаюць атрады савецкіх партызанаў. Пацыфікацыяй ахоплена большасць вёсак на акраінах Пушчы...

Згаданыя тры пушчанскія вёскі былі пацыфікаваны ўжо 25 ліпеня 1941 года. Міхал Гнатоўскі ў кнізе „Wieś białostocka oskarża”: „На досвітку 25 ліпеня немцы ачапілі Буды. Жыхарам загадалі цягам дзвюх гадзін пакінуць свае дамы. Дазволілі забраць з сабою па адной карове ды найбольш неабходныя рэчы. Вывезлі іх пад Пружаны.” У той самы дзень, таксама пад Пружаны былі выезены жыхары Тэрэмісак і Пагарэльцаў. Усяго з трох вёсак вывезлі 921 чалавека са 183 сем’яў. Вёскі спалілі два дні пазней.

У наступны дзень, 26 ліпеня такі ж лёс спаткаў Старое і Новае Масева. Старое Масева, Міхал Гнатоўскі: „У міжваенны час у вёсцы была пачатковая школа з багатай бібліятэкай. Былі чатыры крамы, пякарня, дзве кузні, цагельня, шкіпінарня, была пажарная каманда. Жыхары вёскі займаліся не толькі земляробствам, працавалі таксама ў лесе. Вёска налічвала 137 малазямельных гаспадарак і каля 700 жыхароў. На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF