Ніва № 32 (3456), 07 жніўня 2022 г.

Ліпеньскія сустрэчы

Юрка БУЙНЮК

Асабіста для мяне ліпень быў багаты ў сустрэчы з блізкімі людзьмі, якіх даўно я не бачыў. Менавіта ў нядзелю 3 ліпеня наведалі маю сям’ю ў Малінніках цётка Надзя і мой дваюрадны брат Павел. Цётка Надзея — родная сястра майго бацькі, апошнім часам была на Падляшшы ў жніўні 2014 года. Затое дваюраднага брата Паўла апошнім часам бачыў я ў 1994 годзе. Безумоўна 720 кіламетраў, якое нас дзеліць з Падляшша ў ваколіцы Вроцлава, гэта адна з прычын таго, што так рэдка бачымся. Сустрэча з цёткай і братам ажывілі ў бацьках, сястры і ўва мне шмат успамінаў. Прыгадалі мы як вельмі моцна змянілася падляшская вёска. Брат запамятаў вёску з каровамі, коньмі, свіннямі, калі зараз на вёсцы засталіся адны каты і сабакі. Павел успамінаў як дапамагаў пры жніве, як калісьці наша бабуля Марыя Буйнюк пякла смачныя, свойскія булкі і хлеб у печы. Брата здзівіла новая прыгожая, камфортная дарога. Няма чаму дзівавацца, бо гэта ж дзяржаўная дарога № 66 на граніцу з Беларуссю. Цётка пахваліла маіх бацькоў, што прыгожа адрамантавалі хату. Таксама няма чаму дзівавацца, бо зараз у вёсцы ўсе хаты прыгожа адрамантаваны. Кожны на вёсцы мае таксама аўтамашыну. Паглядзелі мы сямейныя фотаздымкі, якія ўсвядомілі нам хуткацечнасць часу. Пасля наведалі магілы дзеда Уладзіміра і бабулі Марыі Буйнюк а таксама магілы прадзеда Аляксандра і прабабулі Аляксандры Буйнюк. Потым супольны абед і грыль яшчэ больш адкрылі нас на ўспаміны, якія з’ядналі нашы сэрцы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF