Ніва № 32 (3456), 07 жніўня 2022 г.

Музей нашых пейзажаў. Ч. 3 — Смак

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

Яшчэ не ноч,

Але ўжо не дзень,

Праз злёгку адчыненае акно,

Уваходзіць штодзённы вечар,

Мацейка зноў пахне,

Домам з мінулага лета,

Сонцы нагаткоў ідуць спаць,

Маці смажыць бліны,

З маладой бульбы,

Якую я сам накапаў матычкай,

Цукар іскрыцца ў цукарніцы,

Смятана стаіць у гарчычнай шклянцы,

Кот п’е свежае малако,

А я сяджу,

Мая галава ўжо вышэй стала,

І нічога не раблю,

Толькі гляджу на маму праз старую

фіранку,

На гэты сённяшні верш,

Ці гэта ён тады,

Ужо глядзіць на нас,

У той нашай малой кухні.

Лета. Пачынаюць пахнуць мацейкі. Маладая бульба набірае сілу. Памятаеце смак дранікаў з маладой бульбы? Як вы іх ясце? З цукрам, са смятанай? Няўжо без нічога? Прыхільнікаў салодкіх і несалодкіх бліноў мноства. Я за бліны са смятанай і цукрам, такія я памятаю з дзяцінства ў Гарадку. Смажаныя на патэльні на печы (на пліце), апаленай дрывамі. Драўнінай з «лесу за чыгункай», якую раней трэба было прывезці і пасекчы. Бульба з агарода побач, які мы бачылі як расла з намі. Бліны папітыя малаком ад кароў Яроцкіх. Цяпер іх, бадай, ніхто не папівае малаком са шклянкі, а тым больш «малаком проста ад каровы». Ад шчаслівых кароў, якія цэлы дзень правялі на лугах з травамі і зёлкамі з чароўнага Падляшша. Яны пілі ваду з чыстай ракі і адганялі хвастамі злых мух і аваднёў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF