Ніва № 32 (3456), 07 жніўня 2022 г.
Ці можа быць камрпаміс з д’яблам? (ч. 79)Мікалай ПАНФІЛЮКТыя генералы і палкоўнік гэта былі лайдакі, гвалтаўнікі, кур...ы і злодзеі і сваіх салдат лічылі як гарматнае мяса. А Катынь і Хатынь розняцца толькі адной літарай і прымітыўна падумаўшы: дык можна памяшаць розум і пачуцці простага чалавека і зрабіць свайго роду правакацыю і апранутыя савецкія энкавэдысты ў нямецкую форму, як эсэсаўцы даканалі расправу над мірнымі жыхарамі гэтай невялікай вёскі. І хай цэлы свет ведае, што ніякай Катыні не было і гэта выдумка толькі фашыстаў і капіталістаў. А толькі існавала і жыла сваім жыццём вёсачка пад назвай Хатынь. А да Катыні мы савецкія камуністы маем чыстыя рукі і ў тым ліку наш «бог і збаўца» таварыш Сталін. І калі ёсць нейкая Катынь і там знойдзены трупы пабітых людзей — дык гэта справа рук нямецкіх фашыстаў. І так нас кармілі гэтым ілжывым хлебам і прапагандай амаль пяцьдзясят гадоў. Так, Хатынь магла быць чыстай правакацыяй Сталіна і яго клікі з мордам, злачынствам рук нікчэмных савецкага НКВД, што раней учынілі ў Катыні і іншых лагерах смерці. А ці гэта была савецкая правакацыя? Але так магло быць. І гэта толькі маё меркаванне і погляды. Але смела можна сказаць і тое: Хатынь маглі знішчыць разам з людзьмі і фашысты, і забойцамі былі рускія галаварэзы. Бо чаму яны гутарылі між сабой па-руску? Маглі гэта быць фашысты Камінскага... Але адкуль паявіліся гэтыя крывавыя чэкісты Дзяржынскага? І ясна: з рускага паважанага народа, бо і тады не (...) |