Ніва № 32 (3456), 07 жніўня 2022 г.

Аб старым і новым у Вільні

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

„Неразвітасць беларускай адукацыі гэта самае вялікае ўпушчэнне трыццацігадовай дзейнасці мясцовых беларусаў”, — лічыць старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч, расказваючы аб старым і новым у сённяшняй Вільні.

— Пасля жніўня 2020 года менавіта ў Літву з’ехала многа бежанцаў з Беларусі. Як выглядае супрацоўніцтва паміж беларусамі-аўтахтонамі і новай эміграцыяй? Ці наогул такая ёсць?

Аляксандр Адамковіч: — У Літву з’ехала каля сарака тысяч беларусаў, але, на жаль, не ведаю па якіх прычынах. Дыялог паміж старымі беларусамі і новай хваляй не адбыўся. Неахвотна праходзяць кантакты. Многія беларускія грамадскія арганізацыі, якія спадзяваліся, што папоўняцца, на жаль, не папоўніліся. У Літве новая беларуская хваля трымаецца асобна, старыя аўтахтоны-беларусы — асобна.

— Як лічыце, ці Літва аказвае дастатковую падтрымку беларусам? Маю тут на ўвазе падтрымку як беларускай меншасці, так і дыяспары.

— Лічу, што Літва клапоціцца на добрым узроўні. Па-першае, прынялі такую колькасць бежанцаў. Многія з іх прыехалі без дакументаў, а Літва дала ім прытулак і аказвае дапамогу. Людзі нелегальна праходзяць мяжу, але тут іх прымаюць. Не дэпартуюць, не адсылаюць, аказваюць фінансаваю і юрыдычную дапамогу, часта памагаюць аформіць жыллё. Працуе цэлы шэраг арганізацый — Дапамога, Наш дом і шэраг іншых, якія аказваюць падтрымку бежанцам. Можна сказаць, што яны выступаюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF