Ніва № 32 (3456), 07 жніўня 2022 г.
Юбілейнае «Ператоча»Аляксей МАРОЗНа XХ Міжнародным фестывалі Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Ператоча 2022», які 30 ліпеня арганізаваў у гайнаўскім амфітэатры Фонд «Царкоўная музыка» ў Гайнаўцы ў супрацоўніцтве з Гайнаўскім домам культуры, цікава запрэзентаваліся калектывы з Польшчы, Літвы і Украіны. Хаця мерапрыемства спасылаецца на традыцыю і культуру нацыянальнасцей, прадстаўнікі якіх пражывалі ў наваколлі Белавежскай пушчы, то ў галоўнага арганізатара «Ператоча», старшыні Фонду «Царкоўная музыка» Міколы Бушко няма сумненняў, што асноўнай нацыяй сярод іх з’яўляюцца беларусы. Падчас юбілейнага мерапрыемства амаль палову выканаўцаў саставілі менавіта беларускія калектывы. Усе яны выступілі займальна, так як прадстаўнікі іншых нацый — палякі, літоўцы, яўрэі, ромы, украінцы. Шматкультурнае мерапрыемства вялося на польскай і беларускай мовах і на гэтых мовах надрукаваны былі плакаты «Ператоча». Дзевятнаццаць гадоў таму адбылося першае «Ператоча». Публіку як першага, так і чарговых мерапрыемстваў складалі мясцовыя жыхары і айчынныя ды замежныя турысты, якія прыбывалі паслухаць песні, музыку і пазнаёміцца з танцамі розных нацыянальнасцей. Яшчэ да выступленняў на сцэне калектывы-ўдзельнікі «Ператоча» ездзілі на брычках па Гайнаўцы і запрашалі гараджан на мерапрыемства. Дваццатае «Ператоча» адкрылі старшыня Фонду «Царкоўная музыка» Мікола Бушко і дырэктар Гайнаўскага дома культуры Барбара Садоўская. Мастацкая частка пачалася з (...) |