Ніва № 32 (3456), 07 жніўня 2022 г.

Сяброўская бяседа ў 22 раз. Палякі, беларусы, украінцы загулялі ў Гарадку

Міра ЛУКША

Ці ведаеце словы гімна «Сяброўская бяседа?» Гуляць трэба нам! Асабліва ў такі нялёгкі час.

Ужо дваццаць другі раз сабралася ў Гарадку — не на паляне ў Кнышынскай пушчы — «Сяброўская бяседа». У Гарадку, а папраўдзе ў Зарэчанах.

«„Сяброўская бяседа” — адно з найважнейшых міжнародных мерапрыемстваў, прысвечаных культурным дасягненням рэгіёна і народнаму мастацтву з акцэнтам на культуру беларускай меншасці. Мерапрыемства мае характар канцэрта ў спалучэнні з супольнай забавай, у якой прымаюць удзел выканаўцы і гледачы. Спасылаецца яно на традыцыйную, укаранелую ў славянскай культуры, дружалюбную сустрэчу, на якой не можа не хапіць музыкі, спеваў і танцаў. Праект у шырокім дыяпазоне прадстаўляе народную культуру Падляшша, дае магчымасць прадэманстраваць багацце культуры прыгранічных тэрыторый і садзейнічаць прыродна-турыстычным каштоўнасцям. Удзел у мерапрыемствах дзіцячых, маладзёжных і дарослых калектываў паказвае багацце рэпертуару, а розныя віды музыкі і спеваў даюць магчымасць добра пагуляць разам, — запрашалі на імпрэзу медыя. — Апрача забавы сустрэча дазваляе маладым людзям даведацца пра багацце айчыннага фальклору і тутэйшых беларускіх традыцый, неабходных для вызначэння нацыянальнай ідэнтычнасці, а ўсёй грамадзе пазнаёміцца з супольнымі каранямі, вярнуцца да традыцыі і разумець неабходнасць яе вырошчвання для будучых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF