Ніва № 32 (3456), 07 жніўня 2022 г.
Свойская пілігрымкаГанна КАНДРАЦЮК— Святыя з Занёў, са Шпакоў, Залешан, вазакі пабітыя ў Пухалах-Старых павінны быць у кожнай царкве, у кожнай капліцы, — кажа паломнік Мікалай, — бо гэта нашы людзі, наш лёс. 31 ліпеня г.г. удзельнічала я ў беластоцкай пілігрымцы ў памяць Падляшскіх мучанікаў, якую ўжо традыцыйна арганізаваў Славамір Назарук. Паломнікі наведалі Браньск, Зані, Свірыды, Шпакі і Малешы, ды ў кожным месцы сустрэліся з мясцовымі людзьмі і сваякамі святых. — З кожным годам нас усё больш і больш, — не хаваў радасці а. Марк Якімюк, настаяцель надта сціплага прыхода (сто душ) у Малешах. У гэты раз далучыла вялікая група пілігрымаў з Бельска і ўсе разам падмацавалі грамаду не толькі ў духовым сэнсе. Вось над магілай св. мучаніцы Марыі Петручук пілігрымы ахвяравалі 1176, 50 зл. на будову яе помніка, які адначасова будзе помнікам усіх падляшскіх святых. Пілігрымка да Браньскай зямлі была адзінай у сваім родзе, неяк з пад асіміляцыйнага прэсінгу прабілася свая мова, беларуская прылюднасць, адкрыліся вочы на прыгожасць роднага куточка. І не было ўжо таго мора слёз і страху, якія спадарожнічалі ранейшым паездкам у месцы пакут і гібелі нявінных людзей... (Больш пра паломніцтва ў наступным нумары (...) |