Ніва № 31 (3455), 31 ліпеня 2022 г.

З Варшавы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Вікіпедыі: Рэвалюцыя (ад познелацінскага revolutio — паварот, пераварот, ператварэнне, зварот) — радыкальнае, карэннае, глыбокае, якаснае змяненне, скачок у развіцці грамадства, прыроды, або пазнання, спалучанае з адкрытым разрывам з папярэднім станам. Рэвалюцыю як якасны скачок у развіцці, як больш хуткія і істотныя змены, адрозніваюць ад эвалюцыі (дзе развіццё адбываецца больш павольна) і ад рэформы (у ходзе якой вырабляецца змена якой-небудзь часткі сістэмы без закранання існуючых асноў). (...) У прынцыпе, рэвалюцыя (як і эвалюцыя) можа адбыцца ў любой сферы.

У «мой» час найбольш вядомай рэвалюцыяй была Кастрычніцкая. Апрача яе прысутнічалі ў нашай інфармацыйна-адукацыйнай прасторы і Французская рэвалюцыя, і кітайская Культурная рэвалюцыя, і Прамысловая рэвалюцыя ХІХ стагоддзя, апошнімі дзесяцігоддзямі Інфармацыйная рэвалюцыя...

І ў значна меншым маштабе, напрыклад, у сферы гарадскога транспарту. Нядаўна здадзена ў Варшаве чарговы адрэзак другой лініі метро М2, са станцыямі Ульрыхаў і Бэмова. І ў выніку транспартныя ўлады Варшавы правялі змены і ў традыцыйнай аўтобуснай камунікацыі на захадзе горада; з пятніцы на суботу ў палове ліпеня. Звычайна ў сталіцы ўсялякія камунікацыйныя змены праводзіліся старанна, інфармацыі пра іх з’яўляліся ў адпаведных месцах і своечасова. А ў гэтым выпадку адбыўся маланкавы пераварот, якому не папярэднічала талковая інфармацыйная падрыхтоўка. На адных прыпынках былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF