Ніва № 31 (3455), 31 ліпеня 2022 г.

Рэцэнзія на альбом «Сустрэў я ружу» гурта «Ас».

Юрка БУЙНЮК

«Ёсць краіна на зямлі, поўная радасці жыцця, дабра і кахання, краіна адкрытых сэрцаў і адкрытых аканіц. З даўніх гадоў тут гучаць музыка і спеў, якія ствараюць гармонію з сабой любіцеляў гэтых жыццёвых вартасцей, падказваючы для сэрца... Стварайце дабро цераз музыку... Музыка ёсць вечна жывая і спалучае светы», — такімі словамі лідар гурта «Ас» Славамір Трафімюк пачынае сваю сустрэчу з многімі фанатамі дык навейшым альбомам забірае нас у музычнае падарожжа да краіны славянскай музыкі поп-фольк, якая здаўна карыстаецца папулярнасцю не толькі на Падляшшы.

Нядаўна, бо ў ліпені 2022 года, выйшла кружэлка беларускага гурта «Ас». Гэта 14 альбом з багатай калекцыі дыскаграфіі гурта, а 11 — на беларускай мове. Раней, у 2019 годзе, з’явілася кружэлка на польскай мове «Zatańczmy jeszcze raz». Затое іх беларускі альбом «Ты ляці, мая душа» выйшаў дзесяць гадоў таму, напрыканцы 2012 года. Элегантная вокладка свежага як булачкі з пякарні альбома «Я сустрэў ружу» заахвочвае заглянуць усярэдзіну. Вокладка з вішнёвым фонам, на якім белая ружа — сімвал чысціні, дабра. Альбом прысвечаны Юрыю Юраўцу — былому вакалісту гурта «Ас», які ў студзені гэтага года памёр ад раку. Можа таму белая ружа гэта сімвал жыцця, якое заўчасна мінула для таленавітага вакаліста, гітарыста і заадно аднаго з фронтменаў гурта. З Юрыем спяваў таксама яго сын Рафал, якога вакал гучыць у песнях «Сустрэў я ружу», «Колі ты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF