Ніва № 31 (3455), 31 ліпеня 2022 г.

Называйце рэчы сваімі імёнамі

Віктар САЗОНАЎ

— Эх, хлопцы, відаць нейкая дзеўка замовіла на мяне чары, — задумліва перарваў працэс стварэння новай песні Іван. — Бо не магу знайсці другіх прычын, каб растлумачыць, чаму мае адносіны з жанчынамі, калі і не нясуць аніякага інтымнага характару, іншымі ўсё ўспрымаюцца адваротна. І нават абсалютна платанічныя сімпатыі жанчын да мяне другімі мужчынамі трактуюцца як сексуальны флірт з неадназначнымі намерамі. Зарок які на мне, ці што?!

Яго сябрукі, Сяржук і Кастусь, здзіўлена паглядзелі вачамі напалоханага ката спачатку на Івана, а пасля адзін на другога. Кастусь ад нечаканасці нават паспрабаваў зазірнуць сам у сябе для поўнага камплекту, але тая, надзвычай складаная духоўная практыка гэтым разам не пракаціла. Не тое было натхненне.

Сяржук і Кастусь, як і сам Іван, былі кожны тры ў адным — і пісьменнік, і паэт, і музыка. Як кава „Капучына”. Ці як якая хутка згатаваная ежа з фастфуду. Зараз гэта мешаніна модная і запатрабаваная не толькі з вулічнай жрачкай, але і з усім астатнім. Хіба таму і жрачка, і ўсё астатняе выглядаюць ідэнтычна.

— Ну, давай, расшыфруй агучанае, — ляніва адарваў рукі ад клавішаў Сяржук.

Песня ўсё не клеілася ні ў кірунку вершаў, ні ў напрамку музыкі. Заклінавала яшчэ на этапе прадумвання назвы. А вось пачуць нейкую споведзь ад калегі па творчым цэху, справа значна больш рэдкая, чым удалы твор. Гэта можна назваць нечаканай удачай. Творчыя ж людзі ў большасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF