Ніва № 31 (3455), 31 ліпеня 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (45). Старасць

Андрэй СЦЕПАНЮК

Сказаць, што старэю, гэта не сказаць амаль нічога. Гэта відаць і звонку, і ўнутры. А да таго яшчэ заўважаю, што штораз часцей слухаю не Радыё Рацыя а радыё RMF PRL (РМФ Польская Народная Рэспубліка). І гэта ўжо сумна, і страшна. Калі пішу гэтыя словы, плыве з гэтага ж радыё песня ў выкананні Кшыштафа Краўчыка, а хвіліну раней „запявала” Здзіслава Сасьніцкая. Памятаеце? Не прыкідвайцеся, што не. Дык перакананы я, што статыстычны чытач „Нівы” не так зноў далёкі ад майго ўзросту. Усе мы на дарозе ў той „шчаслівы” час, калі „Ніву” ізноў будзем чытаць, пачынаючы з „Зоркі”. Яшчэ не так даўно можна было гаварыць, што ўвайшоў я ў эпоху прамінання, браць у рукі аднайменны зборнік Міхася Шаховіча, або штосьці з творчасці Яраслава Івашкевіча, а цяпер трэба прывыкаць да слова „старасць”. І трэба ўсвядоміць, што побач таго слова не пераходзіцца вось так незаўважальна, што яно застанецца ўжо з намі назаўсёды. Крыху дзіўна жыць са свядомасцю, што штораз часцей размова з сябрамі-аднагодкамі не павядзе нас у меандры таго, што перад намі, а таго, што ўжо было, а яшчэ часцей размова тая засяродзіцца на хваробах, якія нас мучаць. Але ж такая чалавечая доля і кожны ў свой час павінен па гэтай дарозе пайсці, хіба што давядзецца яму крочыць па сцежках вызначаных выпадкам Бенджаміна Батана. Неверагодна, як хутка ўсё адплывае. Яшчэ не так даўно здавалася, што час доўжыцца як добра пражаваная жуйка, а цяпер не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF