Ніва № 31 (3455), 31 ліпеня 2022 г.

Ад міфічнай па цалкам рэальную Вільню

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

З Паўлінай Вітушчанкай, выпускніцай Віленскай акадэміі мастацтваў, музейшчыцай, захавальніцай спадчыны Івана Луцкевіча ды беларусаў Вільні, перакладчыцай і мастачкай размаўляем аб міфе Вільні ў літаратуры і аб сённяшняй Вільні, якая стала домам для тысяч уцекачоў з Беларусі.

— Даведнік „Вільня фальклорная” даказвае, што гэта не толькі горад выдатных дзеячаў і помнікаў архітэктуры, але таксама легенд.

— Так, але гэта сапраўды далёка не ўсё легенды пра Вільню. Мэта была зрабіць такую кампактную экскурсію, якая будзе даступнай для дзіцяці ці для чалавека больш пажылога ўзросту. Аднак дакладна гэта не ўсё, аб чым можна ў Вільні распавесці, але хацелася проста сабраць легенды разам. Саму экскурсію па фальклорнай Вільні я вадзіла некалькі гадоў, таму на фэсце экскурсаводаў кніжка была ўпершыню. Я вельмі люблю экскурсіі, люблю іх вадзіць, але сама разумею, што ў мяне ціхі голас і не з’яўляюся такім выдатным экскурсаводам, таму стварыла кніжачку-даведнік. Зараз кожны можа яе ўзяць і самастойна зрабіць такі маршрут. Яна раздаецца ў нас, у музеі, але экскурсію можна глядзець таксама ў нашым інстаграме, дзе выкладзены тэкст, можна гартаць усё з тэлефонам.

— Ты, як ураджэнка Вільні, магчыма шмат паданняў чула наўпрост. Якія крыніцы былі найбольш карысныя?

— Гісторыі ўзяты з розных крыніц, у тым ліку з літаратуры. Ёсць такая кніжка Уладыслава Загорскага „Падянні і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF