Ніва № 31 (3455), 31 ліпеня 2022 г.

Багатая прапанова ХV «Кірмашу зубра»

Аляксей МАРОЗ

Юбілейны ХV «Кірмаш зубра», арганізаваны 17 ліпеня ў гарадскім парку і амфітэатры ў Гайнаўцы, вылучаўся багаццем і разнароднасцю прапанаванага рукадзелля, харчавання і мастацкім узроўнем выступленняў калектываў. Частка народных творцаў і вытворцаў прадуктаў наладзілі майстар-класы па выконванні вырабаў.

«Кірмаш зубра» перад выступамі на пленэрнай сцэне каля фантана адкрылі арганізатары мерапрыемства — бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак і дырэктар Гайнаўскага дома культуры Барбара Садоўская. Звярнулі яны ўвагу на багатую прапанову юбілейнага выпуску кірмашу — ажно ў 70 палатках і іншых выдзеленых месцах можна было зрабіць пакупкі, прыняць удзел у майстар-класах і распытваць народных творцаў, мастакоў і прадпрымальнікаў пра прапанаваныя імі вырабы і іх варштаты працы. Багатае мерапрыемства пачалося ў абед і закончылася ноччу. Гайнавяне прыходзілі сюды зрабіць пакупкі і паслухаць спевакоў і танцораў. Перад публікай займальна запрэзентаваліся музычныя беларускія калектывы і рукадзельнікі Еўрарэгіёна «Белавежская пушча».

Каля амфітэатра, з двух бакоў акружанага прадаўцамі, можна было павучыцца рукадзеллю. Непадалёк ад увахода ў амфітэатр майстар-класы па прадзенні вяла Люба Саковіч з Міхалова. Наглядаў я як маладая жанчына паспрабавала прасці на калаўротку лён.

— Дзеці ўжо не ведаюць, як калісь пралі і ткалі. Мала ў каго застаўся лён. Я сваёй унучцы паказваю як пралі лён. Прывезла я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF