Ніва № 31 (3455), 31 ліпеня 2022 г.

Балгарыя: бежанцы мне не замінаюць

Ганна КАНДРАЦЮК

Бывае, калі чужы страх нечакана ўджаліць у сэрца. Яны ішлі кладкай па абочыне пляжа ў бок легендарнай рэзідэнцыі «Перла». Гуськом, чуйна разглядаючыся па баках. У іх хадзе адчуваўся нервовы спех, гарачка. Час ад часу здаваліся адным арганізмам, якім авалодаў адчай і папіхаў дзесьці далей і далей...

Адкуль яны тут узяліся? З Сірыі, Курдыстана? Ці можа з Лівіі, Ірака? Відавочна, толькі што перайшлі мяжу з Турцыяй і самі яшчэ ў гэта не паверылі. Як моцна яны адрозніваліся ад сваіх аднагодкаў, што ляніва праходжваліся па пляжы, дэманструючы свабоду і маладосць. Хоць — не! Яны не надта адрозніваліся знешнім выглядам ад мясцовых балгараў, здраджваў іх досвед шматгадовай траўмы, які застраг у целе і позірку. Быццам прамовіў вобраз чыстай крыўды, скалечанага дзяцінства. Колькі ім было гадоў — шаснаццаць, сямнаццаць? У руках аднаго з іх віднеў пакет з чарэшнямі, верагодна сабранымі ў дзікім, апусцелым садку.

Я сачыла за імі ўслед, пакуль смуглявая тройца схаваецца за пясчанымі дзюнамі і здалёк ад старонніх вачэй ціхенька аддасца пляжынгу. Адвячоркам, калі ад гор пацягне халадэчай, яны стануць на дарозе і самі здадуцца ў рукі паліцыі. А я буду думаць пра іх кожны раз, калі на пляжы ўбачу пакінутую вопратку.

* * *

Ад вайны і праблем бежанцаў нідзе не ўцячы, нават тут, на балгарскім узбярэжжы Чорнага мора, дзе ўсё прыгожанька падстроілі пад турыстаў і пляжынг. Самі балгары круцілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF