Ніва № 31 (3455), 31 ліпеня 2022 г.

Маліцца па-беларуску

Яўген ВАПА

Падзеі апошніх гадоў, звязаных з расійскай агрэсіяй на Украіну, пачашўы з 2014 года, а таксама ранейшая эканамічная эміграцыя ўкраінцаў у Польшчу спрычыніліся да вельмі істотнай з’явы ў духоўным жыцці Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Польшчы. Менавіта пустуючыя храмы ў цэнтральнай і паўднёвай частцы нашай краіны запоўніліся вернікамі, патрабуючымі пабольшання ўкраінскамоўнага кампаненту ў час багаслужбаў. На самым поўдні не было гэта вялікай праблемай, паколькі ўкраінская ці лэмкаўская мовы гэта не навіна для парафіяльнага жыцця ў Пярэмышльска-Новасанчаўскай епархіі. Асабліва, што існуючая сярод украінцаў уніяцкая царква ўсё свае літургічнае жіццё цалкам вядзе на роднай ім мове.Зусім нядаўна ў Беластоку з’явіліся ўкраінскія ўніяцкія багаслужбы, а затым адбылася і першая на беларускай мове. Спробы зрабіць каталіцкія багаслужбы па-беларуску ў Беластоку пакуль аказаліся адзінкавымі і беспаспяховымі. На гэтым фоне зусім дрэнна выглядае справа з выкарыстаннем беларускай мовы ў царкоўным праваслаўным жыцці тут у нас калісь у Беластоцкім, а цяпер Падляшскім ваяводстве. Ці Бог не разумее па беларуску? — пыталіся адчайна і то ўжо на пачатку васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя беларускія дзеячы ў Польшчы. Затым гэтая справа не была пакінутай па за ўвагай і ўзніклага тады беларускага студэнцкага руху. Святой памяці мітрапаліт Васілій здзейсніў невялікія крокі, выходзячы насустрач такім ініцыятывам. Потым аднак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF