Ніва № 31 (3455), 31 ліпеня 2022 г.

Калектыўная адказнасць і розніца

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Гарачая стадыя вайны абвастрыла многія паняткі, рэчы і разуменні, прытым зараз варта быць асабліва дакладнымі ў азначэннях і назвах, каб не адбывалася перакручвання і перакульвання ўсяго з ног на галаву. Так спецаперацыя Расеі, як яна акрэслівае свае дзеянні, павінна называцца вайной, а яе ўдзельнікі, якія перакрочылі дзяржаўную мяжу суверэннай Украіны, — захопнікамі-акупантамі. Больш складана з Беларуссю і беларусамі. Паводле таго, што адбылося і адбываецца, Беларусь як дзяржава відавочна суагрэсар. Але наколькі адказнае за гэта беларускае грамадства, якое ў бальшыні не падтрымлівае вайны?

У гэтым сэнсе варта дакладна акрэсліць таксама тое, што адбылося ў найноўшай гісторыі на тэрыторыі Расеі і Беларусі, вызначыць падобнае і істотна адрознае, у тым ліку і ў асобах Лукашэнкі і Пуціна. Прырода абодвух абсалютна аднолькавая. Па сутнасці гэта адно цэлае, з той розніцай, што Масква — гэта цэнтральны офіс, а афіцыйны Мінск — яго філіял. Пры тым не пагаджаюся з тымі, хто сцвярджае, што ў Беларусі і ў Расеі адбыўся «захоп улады». Тэрмін «узурпацыя» намнога больш адпавядае сутнасці і рэчаіснасці. А менавіта таму, што абодва правадыры пачаткова былі абраныя на больш-менш дэмакратычных выбарах, і няма сумневу, што былі абраныя істотнай бальшынёй грамадства. Пры тым варта звярнуць увагу на іншую істотную розніцу. У 1994 годзе беларусам быў падсунуты «кот у мяху», ачмураныя выбарцы проста не маглі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF