Ніва № 31 (3455), 31 ліпеня 2022 г.

Галя Тапалянская (1937-2022) — настаўніца першы сорт!

Ганна КАНДРАЦЮК

Пайшла з жыцця спадарыня Галена Тапалянская. А мы «сустракаем» яе ў разьбяным акенцы, светлую, маладзенькую з грамадкай вучняў. На стэндзе, дзе гісторыя Трасцянкі. Гэта ля царквы, у цэнтры славутай вёскі, якую тлумна наведваюць турысты. Многія, хто пападзе ў «Краіну адкрытых аканіц», знаёмасць з беларускім Падляшшам пачынаюць з гэтага стэнда. Фатаграфія настаўніцы на сваім месцы — тут закладзена яе энергетыка. Усё жыццё працавала ў трасцяніцкай школе, што на прыцаркоўным пляцы (сёння там дом для састарэлых), ды шмат гадоў, пакуль не перайшла жыць у свой дом, жыла ў кватэры, абсталяванай у школе.

— Памятаю як сёння, калі яна прыйшла на працу, — успамінае Віктар Стахвюк, пісьменнік, фермер, палітычны дзеяч, жыхар Трасцянкі. — Гэта 1956 год, я быў ужо ў трэцім класе. Настаўніца была прыгажуняй над прыгажунямі. І што цікава, мы дзеці не строілі з яе жартаў. Раней на вёсцы вучні прыдумвалі ўсякія фокусы, любілі дакучыць настаўнікам. А мы яе слухалі, любілі. Бо ў яе была адкрытая, чыстая душа. Для мяне гэта была настаўніца першы сорт!

Віктар, на дзесяць гадоў малодшы за сваю настаўніцу, не хоча паверыць, што гісторыя абрываецца ў Трасцянцы. Час бязлітасны, вёска абязлюдзела на яго вачах.

Ды ў царкве ўжо б’юць званы на набажэнства. Сёння, 23 ліпеня свята патрона трасцяніцкай царквы, святога Антонія. І пахаванне сп. Галены Тапалянскай. На двары духата і адначасова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF