Ніва № 30 (3454), 24 ліпеня 2022 г.
Крыху пра караля СтасяАляксандра ВЯРБІЦКАГА«Шумна і ганарыста адзначалі 6 студзеня ўрачыстасць адкрыцця аптэкі ў мясцовасці на акраіне Белавежскай пушчы — было гэта свята ўсяго мястэчка. Уцягнулі сцяг на мачту і перацялі стужку — так адкрылі патрэбную ўсім аптэку. Калі б мясцовая пажарная каманда мела духавы аркестр, напэўна сыграла б там марш. Дагэтуль жыхары Нараўкі мусілі ездзіць па лякарствы ў адлеглыя Гайнаўку або Нарву» — так пісала «Беластоцкая газета» шэсцьдзясят гадоў таму. Гэта пры нагодзе. І далей: «Пабачце — у гэтым месцы ёсць закінуты і нікому непатрэбны стаў. Гэта ідэальнае месца на парк. Калі ўсё пойдзе добра, будуць тут мініяцюрныя Лазенкі», — так марыў тады варшаўскі рамантык Януш Ганіч, які перабраўся з роднай сталіцы ў зацішша каляпушчанскага мястэчка зладзіць тут аптэку. Годам пазней завітаў у Нараўку вядучы журналіст беластоцкай штодзёнкі Станіслаў Сверад: «У турыстаў Нараўка гэта белая пляма. Прыязджаюць з Гданьска ці Катавіц, але наогул да сваякоў ці знаёмых. Па суботах і нядзелях масава праводзяць тут уік-энды жыхары Гайнаўкі. (...) Ці не можна было б Нараўкі ператварыць у спадарожнік Белавежы? Хай менавіта сюды прыязджаюць тыя замілаваныя ў пушчанскіх гушчарах, якія хацелі б не толькі аглядаць зуброў у запаведніку, але таксама адпачываць. А Нараўка можа задаволіць патрабаванні найбольш пераборлівых турыстаў і курортнікаў. Лясы, рэчка, палотнішчы пяску на рачных берагах, цудоўны водны шлях між Нараўкай і (...) |