Ніва № 30 (3454), 24 ліпеня 2022 г.
Захаваць традыцыю ткання ў пераборыАляксей МАРОЗУ Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы знаходзіцца пастаянная выстава пакрывалаў у пераборы Ірэны Ігнацюк са Старога Ляўкова. Загадчыца галерэі Кацярына Бяляўская ўдакладніла, што Ірэна Ігнацюк — адзіная наша ткачыха, якая надалей тчэ пакрывалы тэхнікай у пераборы. — У нас вельмі многа патэнцыялу, спалучанага з нашай беларускай культурай і традыцыямі, якім можна карыстацца больш багата. Прыкладам гэтаму можа быць тканне ў пераборы. У Нараўчанскай гміне ў многіх дамах знаходзяцца яшчэ кросны, але яны не прымяняюцца ўжо да ткацкай справы. Калі ёсць яшчэ бабулі, якія ўмеюць ткаць у пераборы, то няма ўжо ў іх сіл для гэтага. Таму трэба нам, малодшым, намагацца перапісваць узоры пакрывалаў, збіраць іх і намагацца захаваць ад забыцця традыцыі ткання ў пераборы, — выступіла з заклікам да прыхільнікаў гэтай ідэі загадчыца Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы Кацярына Бяляўская. — Я вельмі рада, што да спадарыні Ірэны Ігнацюк з Польшчы і замежжа прыязджаюць ахвотныя навучыцца ткаць у пераборы. Майстрыха спачатку расказвае ім пра тканне і дэманструе, як гэта робіцца, а ахвотных вучыць тканню ад падстаў. Калі замежнікі вучыліся ў пані Ігнацюк тканню, то мы, мясцовыя беларусы, тым болей павінны больш намаганняў праявіць, каб перадаць умеласць ткання ў пераборы нашай моладзі. Трэба праявіць ініцыятыву і намагацца захаваць ад забыцця даўнія ўзоры і матывы, а дзеля гэтага павінна арганізавацца (...) |