Ніва № 30 (3454), 24 ліпеня 2022 г.

Райск і бяда

Мікалай ПАНФІЛЮК

(ч. 78)

Аўтар тэксту пра Райск прамінуў, што ў ходзе абстрэлу загінуў нямецкі чыгуначнік — цывільная асоба і ранена адна маладая жанчына-немка, а другая жанчына ацалела, і ўсе яны былі пасажырамі абстралянага самахода. І я калісьці, калі быў яшчэ лістаношам, чытаў у адным польскім часопісе (загалоўка не памятаю) пра раенскую трагедыю і там фон і нейкія падзеі трошкі іншыя ад прынятай ад даўна «формы». А іменна: там напісана, што нямецкі легкавы аўтамабіль абстралялі каля Райска, блізка могілак, не савецкія партызаны, а мясцовыя актывісты з пад Райска, якія ў час савецкай акупацыі нашых зямель верна служылі саветам і «непакорных» высылалі на белыя мядзведзі. І калі выбухла вайна дык яны баяліся вярнуцца ў свае родныя вёскі, каб жыхары за іх зло не расправіліся з імі, як кажуць, на «гарача». І яны — некалькі чалавек — шляліся ў бліжэйшым лесе, а зброі савецкай валялася ўсюды і яны ўжо ўзброеныя хадзілі як банда і рабавалі, і на бяду прыкмецілі каля могілак Райска праязджаючы аўтамабіль з чыгуначнікам з сумкай і дзвюма жанчынамі, што сядзелі ў самаходзе і абстралялі іх. І забілі на месцы чыгуначніка і ранілі адну жанчыну. І першая іх мэта: скочылі да самахода і ўхапілі сумку ды гайда ў лес. Ці яны думалі, што ў сумцы цывільнага немца хаваюцца нейкія скарбы і мо золата? А там у торбе нейкія малаважныя паперы і канапка, але для іх галодных і то вельмі добра; бутэрброд зжэрлі як галодныя сабакі і справе канец. А яны ж былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF