Ніва № 30 (3454), 24 ліпеня 2022 г.
Вільня — безупынны цэнтр беларускага жыццяУршуля ПАЛЮХОВІЧМінула больш за сто гадоў і сталіца сучаснай Літвы ізноў стала асяродкам беларускай нацыянальнай думкі. Ужо ў 1918 годзе тыднёвік віленскіх беларусаў «Гоман» пісаў, што «Мінск з’яўляецца палітычнай, а Вільня застаецца духоўнай сталіцай». Літва, пасля Польшчы, стала самай актыўнай краінай Еўрасаюза, якая выступае супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Вільня стала месцам пражывання многіх беларусаў, у тым ліку месцам палітычнай дзейнасці Святланы Ціханоўскай, якая туды з’ехала ўсяго праз два дні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яшчэ да гэтага часу, бо ў 2006 годзе, у Вільні пачаў працаваць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які навучаў пераважна апазіцыйна настроеную беларускую інтэлігенцыю, а які быў зачынены ў Менску па палітычных прычынах. Літва таксама з’яўляецца месцам рэгістрацыі шматлікіх беларускіх праваабарончых грамадскіх арганізацый, якія ў Беларусі проста не атрымліваюць афіцыйнага дазволу на рэгістрацыю. У Літве яны маюць шанц атрымаць фінансаванне і працягваць сваю дзейнасць. Таксама наглядаецца наплыў у Літву ІТ-спецыялістаў і цэлых кампаній, якія пераносяць сюды сваіх супрацоўнікаў. У Літве, між іншым, зарэгістраваны Праваабарончы цэнтр «Вясна». Прысутнасць беларусаў у Вільні ярка відаць проста на вуліцы — на Ратушнай плошчы ўвагу прыцягвае выстаўка палітычнага плаката беларускага мастака Уладзіміра Цэслера, (...) |