Ніва № 30 (3454), 24 ліпеня 2022 г.
Музей нашых пейзажаў — ч.2. ПАХvТэкст і фота Дар’юша ЖУКОЎСКАГАНядаўна мы з жонкай былі ў Польскім тэатры ў Варшаве на сустрэчы _ CZYTAMY W POLSKIM: Аксана Забужка, «Планета Палын», у рэжысуры Святланы Алешка. Гэта была выдатная пастаноўка аднайменнай кнігі ў перакладзе Катажыны Котыньскай, Ганны Лазар і Іаанны Маеўскай. Кніга лічыцца адным з самых цікавых эсэістычных выданняў за апошнія гады, а спектакль з’яўляецца адаптацыяй некалькіх выбраных эсэ з гэтай кнігі. Пачынаецца з чытання інструкцыі: «Калі спрацуе сігнал трывогі, спускайцеся ў склеп або як мага хутчэй ідзіце ў бліжэйшае сховішча. Не едзьце на ліфце, спускайцеся па лесвіцы, вазьміце з сабой загадзя падрыхтаваны ручны чамадан, які дазваляе прачакаць два дні ў бамбасховішчы...». Іх, напэўна, ведаюць усе жыхары ахопленай вайной Украіны. Пасля спектакля адбылася сустрэча з аўтаркай і рэжысёркай. Падчас сустрэчы Аксана Забужка згадала пра пах. Пах яе сямейнага дома і забранні з сабою гэта водару. Пра тое, наколькі гэта важна. Ці можна спакаваць водар у падручны чамадан? У такі «ўцёкавы заплечнік» (Bug Out Bag „BOB”) з прадметамі, якія могуць спатрэбіцца падчас вашага знаходжання ў небяспечнай зоне або пры эвакуацыі ў бяспечныя зоны. «БОБ» звычайна ўяўляе сабой трывалы і зручны заплечнік ёмістасцю ад 25 літраў і больш, які змяшчае мінімальна неабходнае адзенне, прадметы гігіены, лекі, інструменты, сродкі індывідуальнай абароны і прадукты харчавання. Усё павінна быць новым (...) |