Ніва № 30 (3454), 24 ліпеня 2022 г.
Людзі так не жывуцьГанна КандрацюкУспамін пра агарод Нінкі наляцеў нечакана на градках, калі я адшчыкоўвала сцёблы зялёнай цыбулі на вясновы салат. Ці прамовіў іх буйны здаровы кшталт, такі сам як на яе полі, ці можа шчырасць, з якой яна абдаравала горкай гароднінай. Не памятаю ўжо яе вобліку, тэмбру голасу ані жэстаў, з дапамогай якіх выказвала словы. Усё зацерлася ў памяці, адшумела з ветрам. Аднак кожны раз, калі бачу падобныя шчыпёрыны, памяць вяртаецца на яе прыхаваны ў цяні бяроз агарод, дзе ўсё расце як на дражджах і яна там першая кветка. Успамін пра агарод Нінкі на самай справе — прадчуванне таго, што пачую яшчэ ў гэты дзень. — Ніхто сёння ў такое не паверыць, — пачынае расказ Вера. — Людзі так не жывуць. Яна не ведае, што гадзіну раней я прыгадала агарод Нінкі. Як жа праігнараваць такі аповед, што сам папрасіўся на свет праз буйныя шчыпёрыны цыбулі. * * * — Гэта было ўжо пасля вайны, — пачынае Вера. — Мужыкі вярталіся з фронту дамоў. А Васіля няма, прапаў як той камень у ваду. У хаце ўсё плачуць — ці вернецца ён жывым? Тут жа малыя дзеці, маладая жонка, старая маці. Пры сям’і дажывае яшчэ бабуля Васіля, старэнькая Параска. Тры пакаленні жанчын, кожная з іншага роду. Уладу трымае Настуля, вечна незадаволеная ўдава, маці Васіля. На панадворку не сціхае сварка. — Вернецца сынок, будзе парадак у хаце, — паўтарае яна, — інакш усё прападзе, пойдзе пад паньства. Найгорш для маладой Олькі. На плечы нявесткі (...) |