Ніва № 30 (3454), 24 ліпеня 2022 г.

Вечная пушчанская песня?

Яўген ВАПА

Нездарма гавораць у народзе, што ваўка цягне ў лес. Побач маёй роднай вёскі лесу хоць ты адбаўляй. Яна папраўдзе зараз поўнасцю акружана толькі лесам, але цягам апошняга больш за паўгода патрапіць у яго стала і мне — больш пушчанскаму дзіку, чымсьці хіба ваўку — вельмі складанай справай. Добра, што прынамсі яшчэ мог заехаць я на родны панадворак, бо ўжо ў суседнія вёскі і глыбіню лесу не мог ужо легальна патрапіць. Усе ведаем, што галоўнай прычынай такіх парадкаў быў прыняты ў канцы 2021 года польскай дзяржавай закон пра надзвычайнае становішча ў памежнай польска-беларускай паласе. Абмяжоўваў ён права на ўезд турыстам і журналістам у гэтую паласу, даючы ваенізаваным фармаванням вяршэнства над грамадзянскімі правамі. Мэтай такіх рашэнняў было змаганне з кіраванай Лукашэнкам хваляй мігрантаў перш за ўсё з Блізкага Усходу у бок галоўным чынам Польшчы, Літвы і Латвіі. Цяпер з перспектывы пачатай 24 лютага гэтага года расейска-ўкраінскай вайны больш ясным і зразумелым стала, што эміграцыйны крызіс не абышоўся тут без інспірацыі і доўгіх рук, дацягнуўшыхся сюды ажно з за крамлёўскіх муроў. Насупраць такім памкненням і праз наш лес збудавалі таксама мур. Такім чынам у геапалітычна-гістарычным плане разбураны больш за трыццаць гадоў таму берлінскі мур, перасунуўся ўмоўна з Берліна ў Белавежу. Затым узбройваецца ён паспешлівым ходам па абодвух баках паліытычна-мілітарных сістэм самай сучаснай вайсковай тэхнікай. А гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF