Ніва № 30 (3454), 24 ліпеня 2022 г.

Перамагчы снасуперак

Уладзімір Хільмановіч

Ужо больш чым два гады жыццё беларусаў ідзе ў асаблівым вымярэнні. Кожны раз, беручыся за пяро, дакладней сядаючы за клавіятуру камп’ютара, хочацца напісаць нешта аптымістычнае і жыццесцвярджальнае. Але з кожным тыднем зрабіць гэта ўсё цяжэй. Кожны дзень стужка навін прыносіць пераважна негатыў і розгалас сумных альбо нават трагічных падзей. Што тут казаць, калі найбольш светлымі навінамі ёсць тое, што нехта, адсядзеўшы свой пакутлівы тэрмін, выйшаў з турмы на адносную волю (дзе хутчэй усяго і надалей яму не дадуць спакою), альбо тое, што ўкраінцы падарвалі чарговы склад боезапасаў расейскай акупацыйнай арміі. Вайна, якая ў той ці іншай ступені ўварвалася ў наша жыццё, перавярнула свядомасць, дэвальвавала некаторыя ранейшыя ўяўленні, абнуліла ўсе ранейшыя асабістыя і грамадскія дасягненні. Для беларусаў шматгадовая паўзучая стадыя расейскай акупацыі рэзка актывізавалася яшчэ ў жніўні 2020 года. Яна параскідала людзей па турмах і эміграцыі, парасцярушвала сем’і і сяброў па ўсім свеце, паламала з цяжкасцю наладжаны ранейшы быт.

А калі пачалося адкрытае ўварванне расейскіх войскаў ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі паляцелі ракеты па ўкраінскіх гарадах, становішча беларусаў стала зусім сумным. Гераічны супраціў украінскіх збройных сіл і ўсяго народа, а таксама далучэнне да змагання на полі бою ўжо значнай часткі беларускіх патрыётаў, такіх фармаванняў як Полк імя Каліноўскага, надае надзеі, але не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF