Ніва № 30 (3454), 24 ліпеня 2022 г.

«Тутака» сярод «Абуджаных»

Міра ЛУКША

Другі выпуск Фестывалю «Абуджаных Тутака» адгрымеў ва ўрочышчы Барык у Кнышынскай пушчы ў Гарадоцкай гміне. На старажытным месцы моцы «Басовішча». Прагучалі песні і палітычныя высновы. Павел Латушка: «Неабходна стварыць нацыянальны вызвольны рух». Як заўсёды гэта сямейны фэст — на канцэрты прыехалі ўдзельнікі «басовішчаў», іх бацькі, дзеці і нават... унучкі, уз’яднаныя ахвотай добра пагуляць і беларускім духам. У праграме былі заняткі для дзяцей і два спектаклі, якія зацікавілі не толькі малечаў. Майстар-класы вяліся два дні, дзеля звычайнага шчасця людзей і Беларусі. Рабіліся, між іншым, папяровыя арыгамі — чырвоныя і белыя ды жоўта-блакітныя птушкі ў памяць пра загінуўшых ад рэжыму Лукашэнкі і тых, хто аддаў жыццё за Украіну і ў гонар усіх беларускіх палітычных вязняў, пад рукамі Аляксандры Канафальскай. Больш за 1300 птушак, з імем палітычных вязняў у Беларусі: «Такім чынам, каб яны хаця б у думках прысутнічалі з намі на фестывалі. Я лічу, што гэты фестываль вельмі добра адлюстроўвае тую свабодную, творчую і таленавітую Беларусь, пра якую мы ўсе марым».

Фестываль быў яшчэ адной магчымасцю праявіць сумесную салідарнасць у імкненні беларусаў да свабоды і дэмакратыі, сёння таксама праявай салідарнасці з украінскім народам, які змагаецца супраць расійскага ўварвання.

Сёлета на фестываль запрошаны не толькі музыканты, але і людзі тэатральнага і выяўленчага мастацтва. Арганізатарам двухдзённага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF