Ніва № 29 (3453), 17 ліпеня 2022 г.

Беларусь у жорнах вайны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

3 чэрвеня Студыя Цэнтральна-Усходняй Еўропы Універсітэта ў Беластоку зладзіла навуковы семінар «Беларусь і яе выбары»; суарганізатарам была Студыя Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта. Быў ён прысвечаны галоўным чынам падзеям вакол расійскага нападзення на Украіну. Разглядаліся палітыка, гаспадарка, грамадства ў Беларусі і як вайна ва Украіне паўплывала на паасобныя сегменты функцыянавання гэтай дзяржавы.

Асяродак даследавання Усходняй Еўропы ў Беластоку набываў штораз большы размах з ходам гадоў. Спярша факусіраваўся ён на землях былой Рэчы Паспалітай, асабліва цяперашняй Беларусі, а зараз ахоплівае ўсю постсавецкую тэрыторыю.

Ян Маліцкі з Варшаўскага ўніверсітэта: «Тры навуковыя ўстановы, са шматлікіх, якія ўзніклі ў пачатку 1990-х гадоў, вытрывалі да сёння: Асяродак усходніх штудыяў — урадавая ўстанова, зараз непасрэдна падлягаючая прэм’еру, якая ў вельмі шырокім дыяпазоне займаецца ўсходнімі справамі — інфармацыі, рапарты. Эканамічны форум у Крыніцы — гэта не даследчая ўстанова, але мае вельмі вялікае значэнне, бо штогадова гуртуе спецыялістаў па Усходзе на ўзроўні навукі, грамадскіх кантактаў, гаспадаркі. Зараз адбываецца ў Карпачы, захоўваючы «крыніцкую» назву. Ды Студыя Усходняй Еўропы. Толькі тры гэтыя ўстановы пратрывалі тыя 30 гадоў, а была ж іх процьма. Чаму не пратрывалі? Не ўмею адказаць. Магчыма, што трэба было пастаянна змагацца за сродкі, усё тлумачыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF