Ніва № 29 (3453), 17 ліпеня 2022 г.

Прыватны музей вёскі спадара Свянціцкага з Нарвы

Ганна КАНДРАЦЮК

Хаця я родам з Нарваўскай гміны, а нават нарадзілася ў самой Нарве, то аб існаванні такога цудоўнага музея даведалася са старонкі ў фейсбуку. Неаднойчы наведвала я роднае старонне, размаўляла з людзьмі пражываючымі там, размаўляла з сяброўкамі, але ніхто аб такім музеі не ўспамінаў. Чаму?..

Калі я сама пра яго прыгадвала, не было зацікаўленая. Хтосьці бомкнуў, што чуў, хтосьці пацвердзіў, што, праўда, такі ёсць, а каляжанка паведаміла, што вельмі часта праходзіць побач яго, калі ідзе па вуліцы да цырульніцы, але ніколі ў музей не заходзіла.

Большасць жыхароў гміны гэта асобы старэйшыя і я думаю, што, калі яны выводзяцца з вёскі і жывуць там, дык тыя экспанаты ім вядомыя і не ўбачаць там нічога такога, чаго не бачылі ў рэальнасці. І тут памыляюся. І я так думала, бо не адну такую ізбу наведвала. Але лепш позна чым зусім, таму рашыла паехаць у Нарву і навочна пераканацца, што ў сваёй хаце сабраў спадар Свянціцкі.

Калі ўвайшла на панадворак, заспеў мяне парадак, эстэтыка і кемлівасць у кожнай дэталі. А прытым увесь панадворак уквечаны, траўка роўна падстрыжаная, прытым усё самастойна зрабіў гаспадар і ўсё дагледзеў. Зараз таксама паказаўся сам гаспадар, усмешлівы і цёплы. А да таго — «чалавек-аркестр». Бо кім жа ён не быў!

Я асабіста запамятала яго як фатографа. Усе карысталіся яго паслугамі. Мне таксама рабіў здымак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF