Ніва № 29 (3453), 17 ліпеня 2022 г.

Вып’ем за Сталіна

Віктар САЗОНАЎ

— Вып’ем за Сталіна, — нібы маланкай прапаліў мне мазгі Антон Іванавіч настолькі нязвыклым тостам.

Ён падняў чарку правай рукой, а левай злёгку сціснуў мне правую далонь. Зрабіў гэта для таго, каб з тае далоні не выпаў кілішак з горкай ад такой нечаканасці. Было б вельмі шкада разбітага посуду. А яшчэ больш той сумесі, якой заўсёды бракуе пры настолькі цікавай размове, якую па змястоўнасці можна параўнаць толькі з кніжкай, дзе з першага ж радка бачна, што яе тэкст разумнейшы за аўтара.

— Вы ж вязень сталінскіх лагераў, — агучыў я сваё здзіўленне, зняўшы яго з перакошанага аблічча і перафарматаваўшы ў словы. Але сваёй далоні не стаў вызваляць з яго сухой ды моцнай рукі. Таксама перажываў за кілішак. — Гэта ж абсурд піць за Сталіна таму, каго Сталін пасадзіў у астрог! — падсумаваў.

— Абсурд, гэта гуманітарый атэіст, — спакойна адказаў ён, яўна намякаючы на тое, што я, веруючы чалавек, працую навуковым супрацоўнікам у музеі, які ў простанароддзі называлі музеем атэізму. І гэтак жа спакойна дадаў: — Гуманітарый, чым бы ён не займаўся, можа несці толькі рэлігійныя каштоўнасці.

— Але гэта не музей атэізму, а музей гісторыі рэлігіі і атэізму, — пачаў удакладняць я і ўсім сваім выглядам паказваць нязгоду з катэгарычнасцю яго выказвання.

— Вось як! Дык ты значыць мог бы выпіць за свой музей? — усміхнуўся ён толькі вуснамі, але не ўсім абліччам. А яго халодны позірк не міргаючы ўпіўся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF