Ніва № 29 (3453), 17 ліпеня 2022 г.

Андрэя СЦЕПАНЮКА Вершаўчытальня (44). Героі таксама паміраюць

Андрэй СЦЕПАНЮК

„Мой самы цяжкі бой — гэта той, у якім загіну.” Іван „Брэст” Марчук

У летнюю пару захацелася напісаць тэкст аб нічым. Аб тым, што свеціць сонейка, што па вуліцах гуляюць распранутыя людзі, што той, хто можа і да таго мае на гэта грошы, едзе адпачываць у дарагія курорты. Хацелася на адну хвіліну забыць аб няшчасцях гэтага свету, забыць аб тым, што трывае вайна, што вяртаецца пандэмія, што свет не такі зноў прыемны і прыгожы, якім мог бы быць. Хацелася б на адну хвіліну забыць... Але аказалася гэта немагчымым, недастойным, нягодным... Толькі таму, што забыць нельга, што за многа ўжо такіх, якія забываюць, што кожны дзень прыносіць новыя весткі пра зверства расейскіх фашыстаў побач нашай мяжы, што ў баях гінуць маладыя і старыя, дзеці і дзядулі, жанчыны і мужчыны, і што гінуць не толькі ўкраінцы, але і прадстаўнікі іншых народаў, якія пайшлі змагацца ва Украіне за свабоду нас усіх, што гінуць таксама беларусы. 26 чэрвеня ў адным з баёў свае страты абвясціў полк Каліноўскага, а сярод загінуўшых апынуўся легендарны камандзір батальёна „Волат” Іван „Брэст” Марчук. Не першыя гэта байцы-беларусы загінуўшыя у гэтай вайне. Пэўна і не апошнія, але смерць „Брэста” была заўважанай нават у польскіх сродках масавай інфармацыі і стала сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду Украіны, а затым і Беларусі. Дык такая воля соцень, а можа ўжо і тысяч маладых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF