Ніва № 29 (3453), 17 ліпеня 2022 г.

«Крыначкі» прыцягваюць

Аляксей МАРОЗ

На тэрыторыі Беласточчыны знаходзяцца крыніцы з цудатворнай вадой, да якіх ішлі пяшком, прыязджалі і надалей прыбываюць праваслаўныя паломнікі і людзі іншых веравызнанняў, каб напіцца вады з крыніцы і абмыць ёю хворыя месцы на целе. Набіраюць там гаючую ваду ў бутэлькі і ўмяшчальнікі ды вязуць яе да дамоў сямейнікам, сваякам, сябрам і знаёмым.

Зараз у нас найбольш вядомая ў краіне і ў замежжы Святая Гара Грабарка і распаложаная ў яе падножжа крыніца з лячэбнай вадой. На Гайнаўшчыне прызнанай праваслаўнымі вернікамі з’яўляецца крыніца з жыватворнай вадой ва ўрочышчы «Крыначка». На Бельшчыне каля вёскі Мякішы над крыніцай з лячэбнай вадой нядаўна была збудавана часоўня.

Пра «Крыначку» сярод дубоў у Белавежскай пушчы добра ведаюць праваслаўныя вернікі, якія масава наведваюць гэтае святое месца падчас Святой Тройцы і ў іншыя дні. Гісторыя гэтага месца пачынаецца з пасялення ў Белавежскай пушчы манахаў, якія ўцяклі з Кіева перад татарамі. Ад мясцовага насельніцтва можна даведацца пра аздараўленні ад хвароб людзей, якія напіліся вады з крыніцы ў «Крыначцы» або абмылі ёю хворыя месцы. Я пачуў аповед пра чалавека, які крадком прыязджаў у «Крыначку», пералазіў праз адтуліну ў агароджы, набіраў ваду з калодзежа і прамываў ёй шчаку. Такім спосабам удалося яму вылечыць пухліну на шчацэ. Над крыніцай першапачаткова быў пастаўлены драўляны, а пасля мураваны калодзеж, а побач яго ўзведзена была часоўня. Гэтае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF