Ніва № 29 (3453), 17 ліпеня 2022 г.

Толькі на пладах

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Найбольш цяжкае ў чалавечым жыцці — адрозніць дабро ад зла. І калі дабро зазвычай больш выразнае і зразумелае, то зло мае столькі абліччаў, што беднаму чалавеку вельмі лёгка заблытацца і паверыць у тое, што чорнае — гэта белае. Асабліва гэта датычыць палітычнай дзейнасці — канкрэтных палітыкаў, пазіцый і дзеянняў партый, урадаў, цэлых дзяржаў. Назіраючы за сусветнымі працэсамі, якія выпалі на наш век, узнікае такая тэорыя — калі аб’ём, колькасць і глыбіня хлусні ў палітыцы на планеце пераходзіць крытычныя межы — тады і пачынаецца вайна. Як казаў адзін знаёмы, просты, але разумны вясковы чалавек, толькі вайна можа прачысціць людзям мазгі і вярнуць разуменне сапраўдных каштоўнасцей і вартасцей.

Як найлягчэй унікнуць патэнцыйнай сусветнай вайны? Часам такія складаныя пытанні маюць досыць простыя адказы. Складаныя рэчы найлепш тлумачыць «на пальцах». Вось засяліўся ў шматкватэрны дом у адну з кватэр нейкі агрэсіўны хам, які не дае спакою суседзям, не слухае ніякіх слоў і заўваг, слушных прэтэнзій. Няма спакою дому! Якія шляхі развязання гэтай праблемы? У такой сітуацыі існуе толькі два спосабы, і абодва сілавыя. Першы — жыхары дому гуртуюцца і па-мужчынску цвёрда «тлумачаць» гопніку і хулігану агульнапрынятыя правілы паводзін. Другі спосаб — знешні — насельнікі дому звяртаюцца ў паліцыю і тая прымае адпаведныя меры і кары ў дачыненні да парушальніка. Як правіла, адразу, ці праз непрацяглы час праблема вырашаецца. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF