Ніва № 29 (3453), 17 ліпеня 2022 г.

Сонца, заігРАЙ у Саколі!

Міра ЛУКША

22 гады таму, 2 красавіка 2000 года, улады „ўмярцвілі” пасажырскі цягнік на шляху Беласток — Зубкі, праз Саколе. Ад цягніка засталіся толькі сантымент і добрыя ўспаміны. У жніўні 2016 года, у спякотны дзень (34 градусы па Цельсію) дарогу паўз пуцей з аднаго боку і лесу злева адольваю пешшу — тры кіламетры па ўвязнучым ад гарачыні асфальце. І аж прымройваецца мне, быццам фата-маргана ў летнім мроіве, на пагорку вядомы мне здаўна Людовы дом. Той самы, яшчэ нядаўна зруйнаваны — ды не той — элегантны сучасны. Пасля „еўрарамонту”. У той дзень Таварыства сяброў Саколя ўнесла ў яго новы дух. Мноства мерапрыемстваў, яднаючых жыхароў цяпершніх і выхадцаў, шэсць выдадзеных кніг...

Рэактывацыя цягніка на маршруце № 37 была марай не толькі Андрэя Каспяровіча, аднаго з найбольш актыўных жыхароў вёскі Саколе Міхалоўскай гміны. Чыгуначная лінія, спалучаючая станцыю Беласток са станцыяй Зубкі-Беластоцкія была адкрыта ў 1886 годзе. 2 красавіка 2000 г. па гэтым маршруце праехаў быў апошні цягнік...

— А вось я ўпёрся! Цярпліва верыў, што наступіць усё ж такі дзень. І наш цягнік зноў рушыць! Удалося! — цешыўся спадар Андрэй, актыўны член Таварыства сяброў Саколя, аўтар дзвюх кніг пра роднае старонне. — Мы самі ўпарадкавалі талакой наваколле станцыі ў Саколі на чыгуначным маршруце № 37, з вялікім энтузіязмам і надзеяй, што вернецца нам доступ да свету. Унутры пашкоджанага будынка віднела адно дошчачка з надпісам «Пачакальня». (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF