Ніва № 29 (3453), 17 ліпеня 2022 г.

Ліпень на Падляшшы — варта прыехаць і застацца

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Усё часцей плануем паездкі на адпачынак, прымаючы пад увагу падзеі, якія могуць гарантаваць нам добрыя ўражанні. Беларускія гміны вельмі стараюцца прапанаваць цікавыя мерапрыемствы турыстам і жыхарам не толькі летам. Менавіта цяпер сапраўды маем з чаго выбіраць. Тыя ўсе падляшскія летнія мерапрыемствы ў поўным разгары, таму варта зараз пазнаёміцца з праграмай і спланаваць, што хочам пабачыць і куды варта паехаць. Тым больш, што каб туды патрапіць, не трэба гадзін дарогі — усюды можна дабрацца за паўгадзіны на машыне, аўтобусе, цягніком ці на падсадку.

Усім мерапрыемствам прысвячаюць адны мэты — папулярызацыя традыцыйнай культуры, прадстаўленне яе ў прывабнай і зразумелай сучаснай аўдыторыі форме, спроба зацікавіць моладзь каштоўнасцямі традыцыйнай культуры свайго рэгіёна, а таксама зламаць стэрэатыпы і забабоны паміж народамі шляхам знаёмства з іх традыцыямі і культурай. Заўзятарам падляшскіх імпрэз нельга тлумачыць, што гэта таксама добры спосаб, каб адчуць летнюю бесклапотнасць, заспяваць песні, якія толькі ў такім наваколлі гучаць акуратна, пакаштаваць прысмакаў мясцовай кухні і крыху ачмурэць ад лакальных напіткаў. Магчыма прапановы мясцовых асяродкаў культуры дазволяць кожнаму скласці свой каляндар культурных падзей, каб у ёй не адсутнічаў ніводзін з важных элементаў.

Данзел і «Куранты» над Семяноўкай

Гміна Міхалова гэта і Семяноўскае вадасховішча, куды, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF