Ніва № 29 (3453), 17 ліпеня 2022 г.

Гэта наш спосаб перамагчы гэтых пачвар

Ганна КАНДРАЦЮК

За намі першы сезон моўна-культурніцкіх курсаў «Мова нанова» ў Беластоку.

Гэта тры месяцы і шэсць сустрэч, маленькі адрэзак часу — ды такі важкі, натхняльны. Мерапрыемства, так сказаць з першага выпуску, з’яднала сяброў і прыхільнікаў. Звычайна ў офісе «Медыя порта», што па вуліцы Сянкевіча, 20, не хапае месцаў, той, хто спозніцца на дзесяць-пятнаццаць хвілін, ганарова выстойвае ў дзвярах. Публіка тут асаблівая, без слова пратэсту рашае моўныя практыкаванні, а трэба сказаць, што ўсё няпроста — для многіх гэта першае сутыкненне з тарашкевіцай. Тут можна ўголас выказаць здагадкі, шаптаць падказкі або высмажыць жартоўны каментарый. Атмасфера такая, што вяжацца слова за словам...

Юля Міхайлава, адказная за моўную частку курсаў, сама здзіўлена, што ўсё так цікава, атрымоўваецца.

— Хоць я карыстаюся гатовым фарматам, усё знаходжу нешта новае для сябе, — кажа, — а найбольш цікава, калі людзі размаўляюць на жывой мове, там столькі эмоцый, каларыту, адценняў...

Мая субяседніца па адукацыі канструктар па вытворчасці адзення, да эміграцыі праводзіла многія мерапрыемствы і майстар-класы для дарослых і дзяцей. Яна ўцякачка, у Беластоку са жніўня 2021 года.

— У вас я адчуваю сябе ўтульна, — кажа. — Тут шмат беларускай інтэлігенцыі.

— Ці ангажаванасць вакол курсаў «Мова нанова», — пытаю, — нешта памяняла ў вашым жыцці?

— Безумоўна! Гэта цудоўная атмасфера, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF