Ніва № 27 (3451), 03 ліпеня 2022 г.

Па іншым маршруце (далейшы этап)

Аляксандра ВЯРБІЦКАГА

Пасажырскі аўтобус з Цеханоўца ў Беласток зараз пасля выезду з горада ў напрамку Браньска, паварочвае ў іншым напрамку — направа. Неўзабаве праедзе цераз парафіяльную вёску Вінна-Пасвятная. Партал Драгічынскай дыяцэзіі: «Цяперашні храм святой Дароты Кесарыйскай быў узведзены ў 1696 годзе. (...) У 1754-1760 быў аснашчаны інтэр’ер касцёла кс. Антонім Дамброўскім і кс. Кшыштафам Клюкам — вінскім пробашчам у 1767-1770 гг.»

Вікіпедыя: «Ян Кшыштаф Клюк (польск.: Jan Krzysztof Kluk; 13 верасня 1739, Цехановец — 2 ліпеня 1796, Цехановец) — польскі натураліст, энтамолаг, аграном, каталіцкі святар (вікарый Цеханоўца). Апісаў шэраг таксонаў матылькоў, у тым ліку некалькі родаў, якія жывуць у Новым Свеце. Быў не толькі навукоўцам, але і адораным мастаком, што дапамагала ілюстраваць яго працы. Клюк нарадзіўся ў сям’і беднага двараніна, архітэктара цэркваў. У 1763 скончыў семінарыю для місіянераў у Варшаве. З 1767 па 1770 быў святаром у Вінне. З 1770-х гадоў і да сваёй смерці заставаўся святаром у Цеханоўцы». Ян Кшыштаф Клюк асабліва даследаваў прыроду Мазовіі і Падляшша. Дзякуючы дапамозе княгіні Анны з Сапегаў Ябланоўскай мог карыстацца багатымі фондамі прыродазнаўчага кабінета ў Сямятычах. У 1786-1788 выдаў у Варшаве трохтомны Dykcyonarz roślinny, у якім апісаў 1536 краёвых і замежных раслін; напісаў таксама абшырныя іншыя прыродазнаўчыя працы...

Чарговай, вартай увагі мясцовасцю на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF