Ніва № 27 (3451), 03 ліпеня 2022 г.

У час шабасу ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

У час Другой сусветнай вайны за аказванне прыхільнасці ў лагерах каралі смерцю. Задумваюся, што нас цяпер спыняе перад аказваннем прыхільнасці жыдам, нават пазбяганне гэтай тэмы ў сапраўднай гісторыі, якая з’яўляецца і нашай гісторыяй.

Я, дзякуючы супрацы з «Нівай», меў матывацыю, цягам звыш дваццаці пяці гадоў, для запісвання і збірання некалькіх соцень успамінаў пажылых жыхароў Орлі і наваколля. Таксама дабраўся да многіх істотных архіўных дакументаў, упарадкаваў гістарычныя веды. Раскрыў невядомую гісторыю, сапраўдную. На верагодных асновах паказаў прамоўчваныя людзьмі і гісторыкамі падзеі.

Ад трох гадоў рыхтую матэрыял для друку кніжкі. Доўга? Праца за той час не зацягнулася, але развілася ў фактаграфічным і творчым планах. Спачатку меркаваў, што будзе адна кніжка, а ў выніку атрымалася што будзе аб’ём дзвюх кніжак у адным асобніку — каля 500 старонак. Памешчаныя ў кнізе матэрыялы сабраны толькі мною — гэта каля соткі рэспандэнтаў. Да таго больш соткі архіўных паказанняў сведак перад пасляваеннымі судамі (матэрыялы з ІНП). У кніжцы таксама архіўныя здымкі і многа-многа дакументаў. На жаль, не захаваліся фатаграфіі многіх падзей (іх зусім не было). Няма здымкаў трагічных здарэнняў перыяду апошняй вайны — акупанты не фатаграфавалі сваіх злачынстваў і спецакцый. Многія падзеі да нашага часу невядомыя або вядомыя надта агульна.

Апошнюю палову года прысвяціў я ў прынцыпе выкананню аўтарскіх ілюстрацый (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF