Ніва № 27 (3451), 03 ліпеня 2022 г.

Памяць і патрыятызм (ч. 77)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Але кожны чалавек мае права думаць і разумець па-свойму, што адносіцца да палітыкі, літаратуры, і як разумець камунізм і капіталізм, і па якой старане ляжыць праўда. І на якую «картку» пакласці апошнюю крывавую вайну і яе падзеі... Але ўжо хопіць пра гэта разводзіцца і мо нехта згодзіцца з маімі думкамі.

А мая вёска і іншыя жылі сваім ладам жыцця і ў радасцях, і ў смутках. І цяжка працавалі на сваіх палетках і лугах. І некаторыя больш кемлівыя сяляне пачалі купляць сабе і трактары, і абсталяванне да іх. А гэта ўжо быў вялікі крок наперад. Але тады пры камуне такія машыны як трактар і іншыя мала даступныя рэчы — усе яны былі на надзел і гміна гэтым кіравала і рашала, і прызначала каму даць дазвол купіць гэтую рэч. І я хіба пісаў, як гэта я хацеў купіць трактар, але мне яго не прызначылі. І я на ўсё плюнуў і махнуў рукою. Пазней, ужо на пачатку нашага капіталізму, без праблем яго купіў, і то новы — маркі «Уладзімірац».

Наша камуна многа добрага зрабіла для простага чалавека, бо і вучоба была бясплатнай, лячэнне дарэмнае, мінеральныя ўгнаенні былі танныя (гэта не сёння), людзі пабудаваліся лічыць шыкарна, хаця і будаўнічыя матэрыялы таксама прадаваліся на надзел. І быў сэнс гадаваць і сваіх каровак ды маладняк, бо малако цанілася ў належнай форме, як добры тавар. Таксама збожжа, бульба былі ў добрай цане і лёгка можна было іх прадаць. Але трохі пазней і то ўжо пры Герку, якога я так высока (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF